"Скажы граху - НЕ!"

VIDEO з «Канікул з Богам» і не толькі

New!!! Тут можна паглядзець фотаздымкі Кавалеўскага Сяргея
Запрашаем вас таксама на VIDEO з «Канікул з Богам».
Змест: 
1. Пантаміма - "Пыха"
2. Пантаміма - "Хцівасць"
3. Пантаміма - "Распуста"
4. Пантаміма - "Зайздрасць і гнеў"
5. Пантаміма - "Неўмеркаванасць у ежы і піцці"
6. Пантаміма - "Лянота"
Дзень спорту   
Пляскі
Пляскі 2
Сцэнка 1
Сцэнка 2
Сцэнка 3
Сцэнка 4
Сцэнка 5
Песні
 

Субота - сёмы дзень «Канікул з Богам» - 24 жніўня 2013

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/2013242013?authuser=0&authkey=Gv1sRgCIqg_LHEw5yafg&feat=directlink
Хто мне адкажа, што сёння за дзень? 24 жніўня? Субота? Не! Для шчучынскай моладзі і дзяцей гэта апошні дзень "Канікул з Богам" .. 

І неяк сумна ад гэтых думак .., але гэта быў проста шыкоўны час!!

Сённяшні дзень быў прысвечаны тэме "Лянота". А сцэнка ад моладзі паказала нам як, часам, мы не заўважаем той ляноты, якая бярэ над намі верх.

Так як гэта апошні дзень, то і адпачыць акуратна трэба! Так што ніякіх сур'ёзных размоваў, а толькі гульні, танцы і ..... КАРАОКЕ для нашых удзельнікаў :) А таксама кожнай групе выдалася магчымасць заявіць пра сябе і сваі таленты. Хтосьці спяваў, хтосьці паказваў сцэнкі, танцы, увогуле, было цікава :)

Далей завяршальная малітва да Марыі і смачныя падаруначкі на развітанне. 

З найлепшымі пажаданнямі, і да сустрэчы наступным летам :)

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на  вышэйшы малюнак!

Пятніца - шосты дзень «Канікул з Богам» - 23 жніўня 2013

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/2013232013?authuser=0&authkey=Gv1sRgCOXOwd_l0P_gUA&feat=directlink
А вы ў дзяцінстве любілі ўпрыгожыць асфальт сваімі творамі? Вось нашым маленькім удзельнікам сёння прадставілася такая магчымасць :) Але давайце ўсё па парадку.

Пятніца. На вуліцы пахмурна, а тэмпература паветра складае +17 °.

Сход у касцёле сёння прынёс нам цікавую пастаноўку на новую тэму дня "Неабмежаванасць ў ежы і піцці". Моладзь паказала дзяўчынку, якая з аднымі думкамі пра ежу забылася пра ўсё астатняе. І крышку смеху прыйшлося дарэчы: з часам яна так патаўсцела, што нават нагнуцца не магла, але, зразумеўшы сваю памылку, пачала рабіць зарадку і прывяла сябе назад у форму.

А далей ...... праабражэнне асфальту пры дапамозе каляровых крэйд і фантазіі нашых маленькіх удзельнікаў!! :) Старэйшыя таксама ўжо маглі адпачыць ад сваіх сур'ёзных размоў і патанчыць :)

Затым супольная малітва і ... салодкія падаруначкі :)

Усё гэта пятніца - шосты дзень канікул з Богам!! Чакаем заўтра :)

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на  вышэйшы малюнак!

Чацвер - пяты дзень «Канікул з Богам» - 22 жніўня 2013

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/2013222013?authuser=0&authkey=Gv1sRgCO_dt46U4tDDXA&feat=directlink
Усю ноч зіхацела маланка, грымела, быў моцны лівень, і дзень застаўся не без наступстваў. Але нягледзячы на ўсё гэта, дзяцей прыйшло не менш, чым звычайна і пачаўся пяты дзень канікул з Богам!!!

Дрэннае надвор'е, на шчасце, не сапсавала настрою нашых маленькіх удзельнікаў, і ўсе з радасцю памчаліся на малітву.

А тэма сённяшняга дня сумясціла аж два галоўных граху: зайздрасць і гнеў, выходны з яе. I падрыхтаваная сцэнка, як нельга дарэчы, гэта паказала.  Моладзь прадставіла для прагляду знаёмыя ўсім нам сітуацыі: зайздрасць сябрам з-за дзяўчыны ці хлопца, вучобы, нейкай новай рэчы, весялосці, і гнеў, які з часам утвараецца ўнутры нас. Але пабачылі і тое, што ўсё гэта мы можам перамагчы разам з Езусам!

Салодкім падарункам сёння апынуўся ПАПКОРН!! :) А далей? А далей можна было выбраць тое, што па душы: пагуляць з выхавацелямі ў даганялкі або са старэйшымі ў "Мафію", памаляваць разам ці сагрэцца любімымі танцамі!

З надзеяй на добрае надвор'е чакаем заўтра! :)

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на  вышэйшы малюнак!

Серада - чацвёрты дзень «Канікул з Богам» - 21 жніўня 2013

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/2013212013?authuser=0&authkey=Gv1sRgCN6bwubxm4eS5QE&feat=directlink
Як хутка ляціць час: ужо скончыўся чацвёрты дзень канікул з Богам!!
 
Сённяшняя тэма больш тычыцца старэйшай моладзі, але новая пантаміма так зацікавіла малых, што тыя слухалі яшчэ з большай ўважлівасцю! Дык вось, тэма чацвёртага дня - "Распуста", а падрыхтаваная сцэнка казала аб чысціні свайго цела і аб той радасці, якая прыходзіць ад разумення таго, што ты захаваў сябе для чалавека, якога паслаў табе Госпад.

Пасля, старэйшых чакала традыцыйная і сур'ёзная размова на тэму дня, а ў малых сёння быў СПАРТЫЎНЫ ДЗЕНЬ! Кожная група дзялілася на каманды і бегала з мячамі, абручамі, скакала ў мяшках, насіла ваду ў кружках і яшчэ многа чаго было прыдумана, але галоўнае - усё атрымалі маленькія салодкія падтрымкі!! :)

Зноў энергічныя рухі пад рытм любімых песень і супольная малітва з падзякай за добрае надвор'е і абарону Маці Божай!! Далей бегам за смачнасцямі, развітанне і чаканне чацвярга - пятага дня канікул з Богам!!! :)

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на  вышэйшы малюнак!

Аўторак - трэці дзень «Канікул з Богам» - 20 жніўня 2013

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/2013202013?authuser=0&authkey=Gv1sRgCK3uvsDAqp6RnAE&feat=directlink
Ужо традыцыйнай малітвай і чаканым гарачым надвор'ем распачаўся трэці дзень канікул з Богам, які таксама прынёс шмат радасці і смеху.

На тэму дня "Хцівасць" моладзь паказала ўсім удзельнікам падрыхтаваную сцэнку, сэнс якой быў у тым, што не трэба чагосьці шкадаваць, бо падзяліўшыся з кімсьці, можна атрымаць у некалькі разоў больш! Паглядзеўшы сцэнку і яшчэ трошкі паспяваўшы, дзеці адправіліся як заўсёды гуляць, а дарослыя весці сур'ёзную і пазнавальную размову на тэму дня.

А праз некаторы час, нягледзячы на спякоту і невялікую стомленасць, усё працягнулася, але ўжо ў энергічных танцах. А далей?.. Самае прыемнае – салодкія падарункі! :)

З нецярпеннем чакаем чацвёртага дня!!

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на  вышэйшы малюнак!

Панядзелак - другі дзень «Канікул з Богам» - 19 жніўня 2013

https://picasaweb.google.com/107055760601464306426/2013192013?authuser=0&authkey=Gv1sRgCPzMkfjQmerg3wE&feat=directlink
Вось мінуў другі і ўжо паўнацэнны дзень канікул з Богам. І з упэўненасцю можна сказаць, што гэты дзень прынёс шмат радасці, весялосці і новых знаёмых сярод дзетак.

А пачалося усё з сходу ў касцёле, дзе традыцыйна адбылася малітва, якой удзельнікі „канікул” прывіталі Пана Бога. Даведаўшыся, што тэма дня - "Пыха", усе прыступілі да прагляду невялікай пантамімы, якую падрыхтавала моладзь нашай парафіі. Пантаміма паказала людзей, якія зусім патанулі ў сваёй гардыні. Але нашчасце з'яўляецца Езус, Які ўсё ставіць на свае месца.

Задаволеныя такім фіналам, усё па чарзе сталі выходзіць са сваімі выхавацелямі на вуліцу, дзе ўсё працягнулася. Для кожнай групы была створана свая праграма: калі малодшыя мелі гульні і забавы, старэйшыя сур'ёзна размаўлялі на тэму дня.

Увесь гэты час, каб яшчэ больш стварыць атмасферу весялосці, гучала музыка. Найграўшыся, паразмаўляўшы і пачуўшы знаёмыя матывы, усе кінуліся на любімыя танцы...

А скончыўся другі дзень малітвай да Марыі і салодкім сюрпрызам.

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ, альбо націснуўць на  вышэйшы малюнак!